"ДЗІКІ"


У свабодную суботу і нядзелю (6 і 7 жніўня 1977 г.) аб'ездзіў я крыху вёсак з падножжа Белавежскай пушчы і сустракаўся з многімі людзьмі. Гутарка наша не пачыналася ад хвалення ці ганення надвор'я. Адразу пасля прывітання людзі пыталі: "Што па грыбы прыехаў? О, у нас іх сёлета было столькі, што хоць ты касой касі". І гутарка пра грыбы ўваходзіла ў азарт, людзі пачыналі спрачацца, дзе іх ёсць больш і хто больш назбіраў. Цётка Васіліса сядзела на лавачцы і слухала, як мужыкі спораць, а пасля сказала: "Людэ, чого віетэ спорытэ дэ буольш грыбуоў? Коб нэ тыі з Гайноўкі з Былостоку і шчэ Буог знае з куоль, то ў нас грыбуоў сушаных было б по мышкові, але што ж, як з усюль прыізджают...?

— Грыбы то грыбы, — адазваўся незнаёмы мне чалавек, — але браткі тыя з горада за адным прыездам хочуць і дарэмна разбагацець. Яны акрамя грыбоў дзяруць нашу бульбу. "О так, правду віетэ, дядьку, кажэтэ, — падхапіў малады гаспадар, — халеры жывут у міесты, заробляют дужо грошы, а ўсё руомно крадут, як бы ім було шчэ мало, а зганяют на дзікуў".

Многа людзей скардзілася на гараджан за крадзеж бульбы. Смяяліся, што інтэлігенты прыязджаюць "вучыць", як мужыку жыць. — Але мы красці не хочам, — гаварылі, — няхай толькі ў нах не крадуць. Ад дзікоў мы абаронімся, а ад чалавека горш, бо гэта ж разумная жывёліна.

Сапраўды жывёліна, калі, быццам свіння, лезе ў чужую бульбу і, наварыўшы, не сароміцца паставіць яе на стол, ды соваць у горла.

1977 г.

Загрузка...