З ЖЫЦЦЯ ЦВАНІКАЎ


Я браткі, дажыўся да таго што мой народ не ведае, як мяне называць і як да мяне звяртацца.

Калісьці, як я быў яшчэ малым (хаця дзіцём цяжка было мяне назваць), людзі ў вёсцы называлі мяне Васем і без ніякіх цырымоніі выкарыстоўвалі мяне. Калі, напрыклад трэба было камусьці пасеяць жыта, то ён не браў у дапамогу свайго сына, а пераступаў мяне на вуліцы і гаварыў: "Узаўтра раненька прыбягай да мяне, паедзем жыта сеяць". Я зрываўся рана, каб барані Божа гаспадар не чакаў, уцякаў з дому і бег да яго, бо "ведаў", што дадуць павячэраць.

Усе ведалі, што могуць мяне паслаць куды хочаш і я не адкажуся, бо ўсё ж спадзяваўся, што накорміць. І вось, народ так да таго прывык, што і цяпер успрымаюць мяне за свайго парабка. Але ж не ведаюць, як мяне назваць: "Васіль", "Пане Васіль", ці проста "ты".

Прыкладаў магу вам сыпаць, як з рукава, але прывяду усяго некалькі, найбольш характэрыстычных нашай хітрасці рабіць з кагосьці дурнейшага, чым ён ёсць на самай справе.

1. Атрымаў я з Карыціскаў пісьмо ў якім кума майго сваяка, прасіла купіць свайму сыну месячны білет на аўтобус Ліст быў кароткі і станоўчы. Прыказ пачаў я выконваць зараз жа. Дзень патраціў на рэгістрацыю пасвядчэння, а другі — на пакупку білета. Але калі ўжо далез да касы, падумаў, што куплю білеты на ўсе чатыры месяцы да канца года. Купіў, адаслаў і... усё. Пасля некалькіх гадоў, калі ўжо сын гэтай пані закончыў ліцэй, ажаніўся і стаў вайскоўцам, я сустрэў яго на вяселлі у маёй хроснай дачкі (мне падказалі хто ён) і пачаў расказваць, як было з білетамі, ён вельмі смяяўся ды і толькі хаця сказаў, што ўсё разумее.

2. Глухая ноч. Зазвінеў званок у пярэдняй. Жонка дрыжыць са страху: "Што здарылася?" І ў мяне сэрца пад горлам ад хвалявання. Яна з таго ўсяго не можна знайсці шлафрока, хоць трымае яго ў руках, а я ваюю з піжамай, бо пераблытаў калошыны... а із званка іскры сып-люцца. Кінуў я піжаму і дабег да дзвярэй у пачтанніках, каб ратаваць сітуацыю, бо суседзі абудзяцца і збягуцца... А тут бачу... Кірылачку з сынам.

— Што здарылася? — пытаю.

— А нічога такога — адказвае задавалёны госць, — вып'ем паўлітроўку, пагаворым...

— Ну, калі ты ўжо ноччу едзеш у Беласток, — не паддаюся я, то хіба не таго, каб са мною выпіць гарэлку, у чым справа?

— Браточку, то ж мяне за лес у турму пасадзяць! Ратуй, я табе хоць цяля, хоць вепрука не пашкадую.

— Добра, едзь спакойна да дому, я пабачу, што змагу зрабіць, каб хутчэй пазбыцца непрошанага госця, бо святая ноч, а той думае што мяне гарэлкаю ушчаслівіць.

Кірылачку не засудзілі, а мне слінка не перастае цячы ўжо некалькі год.

3. Раптоўны ломат у дзверы, бо я званок выключыў, гляджу: ля парога малады чалавек.

— Я шукаю Петручука.

— А хто вы такі?

— Я з Рудкі.

— А я — Петручук, заходзьце.

— О, браток, як то добра, што я знайшоў... Але не ведаў, як сказаць: "вас знайшоў", ці "сябе знайшоў". Бо скажы "ты" — можа абразіцца і не паможа, а "вы" гаварыць не хочацца, бо Грабавец з Руткай побач, а ён жа шафёр.

Сеў на крэсла і сказаў, чаго хоча: калі я здам экзамен на другую катэгорыю правоў, то дадуць мне грузавіка зіла, а я табе мяшок бульбы... Гэта мяне "укалола" і я запытаў: хто табе даў мой адрас?

— Іван.

— То я табе памагу, а твой Іван няхай не паказваецца мне на вочы.

Цяпер ужо ездзіць у Гайнаўцы аўтобусам, людзей возіць. А я ўсё чакаю на мяшок бульбы. Ужо пятнаццаць гадоў, а працэнты растуць.

4. 23 верасня 1988 года, раніцай пазваніў тэлефон. Жонка пад-несла трубку і пачула: "Петручук дома?!" Тая хуценька перадала мне трубку і я чую замест "добры дзень": — "Петручук, давай хутчэй да Ваяводскай управы!

— А што сталася і хто гаворыць?

— Ты не пытай хто гаворыць, толькі на адной назе пры, дзе табе гавару!

— Божанькі, што там такое і чаго хтосьці ад мяне хоча?

— Я з Грабаўца! Сына майго ў армію бяруць і я хачу, каб ён служыў у Беластоку.

— Ага, але ж я там ня маю нікога знаёмага...

— Ага, то навошта ты мне патрэбны? — і палажыў трубку без развітання.

Гэта быў другі выпадак, які мяне не "нацягнуў" на выдаткі на працягу шматлікіх хадоў. Але з землякамі трэба жыць дружна!

Я за іх фундаваў каньякі, плаціў грошы, чырванеў перад пракурорамі, выцягаў з арыштаў, афармляў школы, лекараў, пісаў просьбы... А яны мала што не звярнулі мне маіх выдаткаў, то яшчэ апляткавалі. Цяпер ужо маю спакой, бо ўсе на мяне гневаюцца.

Загрузка...