*** Я дарэшты ў тваёй уладзе…


Я дарэшты ў тваёй уладзе

што хочаш рабі з маім брыдкім целам

і распуснай душой —

хочаш любі

а хочаш забі

я сьцярплю

таму што мая пакутная любоў

мацьней за самы жахлівы боль

ня страшна — калі вырываюць пазногці

страшна — калі д’яблавымі пазногцямі

па душы

няхай нават бруднай

але ж яна невінаватая

вінаватае цела

я дарэшты ў тваёй уладзе

ды толькі аб адным прашу цябе

НЕ! ЗАКЛІНАЮ ЦЯБЕ! Лепш забі

зьдзекліва

высакародна — неістотна

толькі ня здрадзь

бо тады я ніколі не вярнуся ў гэты сьвет

а я ж так яго люблю…


Загрузка...