*** Журавы сьпяваюць паланэз…


Журавы сьпяваюць паланэз і іх

не шкада над беднай Беларусьсю

я паэт прыгоннае паэзіі

і такім да сьмерці застануся

журавам ня трэба ў зорнае жніво

з поўняй на гарбу ляцець на паншчыну

колькі б нас пасьля Купалы ні жыло —

плюнеш — не паэты — самазваншчына.


Загрузка...