Дваццаць рэчак —
дваццаць стагодзьдзяў —
шукаюць свайго акіяна,
зьбіраюць у рэчвы
вякоў разводзьдзі
ад самых часоў Траяна.
Замест маякоў — берагі ў бажніцах
ды ў зыркіх вагнёх Купальля,
і поўня княжною ў ваду глядзіцца
у зорных сваіх каралях.
Ці вечныя зоры?
Ці вечныя рэчкі?
Ці вечныя мае словы?
Сьціхотна у сьвеце.
Бажніцы, як сьвечкі
у Бога… у Бога ў галовах.