Днём і ўночы сьветліцца мой дом.
Мы з агнём на роўных размаўляем.
Не… Вучуся размаўляць з агнём.
Вусны ў вусны. Апякаюся, бывае.
Часта заглядаюць у вакно
людзі, а начамі д’яблы,
толькі ў хату не ідзе ніхто,
хаця ёсьць здраньцьвелыя ад зябы.
Ён і сон, і хлеб мой, і вада.
Ды аднойчы д’яблы скажуць людзям,
быццам я агню сябе прадаў…
Я аддаў сябе! Хіба ж за гэта судзяць?