Пра што шэпчуцца мурашы


Шэпчуцца ў траве мурашы.

Ані ветру, ані грому,

і толькі расінкі бліскаюць, як маланкі,

а з параненай травы сочыцца зялёная кроў

на рудых мурашоў, на рудую глебу…

Усё зелянее і… бянтэжыцца,

і толькі цвыркочуць самазадаволеныя конікі:

ну што за дзіўны сьвет?

I калі ён паразумнее і ўрэшце зразумее,

што самая высакародная кроў — зялёная?

Але ўсё адно ў зялёнай траве

шэпчуцца рудыя мурашы

пра тое, што гэтая трава

і гэтыя агідныя зялёныя конікі

жывяцца рудой глебай.


Загрузка...