Натхненьне


Узгалоўем да ўсходу сонца рэкі сьпяць —

такая велічная традыцыя.

Сьпяць жа ў муз у нагох паэты —

захавальнікі рыцарства.

А паўз рэкі крадуцца лісіцы рыжыя —

ноч мулкая дзённымі вобразамі,

нат калі на мяне віно пральеце —

па інэрцыі паэзіі гнеў мой вобразны.

Хто закусвае там вальдшнэпамі,

вы хоць ведаеце, як балюча сьнегу,

калі сьняжынкі на гарачых губах плавяцца?

А ты прабач, у мяне закаханая,

не да сьлёз мне тваіх каляровых,

я сягоньня на крыжы паэзіі,

бы крывёю, сыходжу словамі.


Загрузка...