*** Радзіма пачынаецца з жанчыны…


Радзіма пачынаецца з жанчыны.

Я гэта адчуваў, а ўразумець

яшчэ ня мог — дзіцём шчапаў лучыну,

каб хворую матулю адагрэць,

і разам зь ёй да позьняе гадзіны

мы слухалі трывожна крыгалом,

ня ведаў я, што грэў тады Радзіму

і не падманным, а жывым агнём.


Загрузка...