«Каб ты каменем стаў!»
I я стаў…
сярод поля.
Ані жыта засеяць, ані пожні ўзараць.
Разам з гневам у мне скамянела патоля —
ацяжэлых вачэй на людзей не падняць.
I калі б я заплакаў — паўпіваліся б сьлёзы
скамянелым струпеньнем у шчокі мае,
толькі я не заплачу, бо рана ці позна:
«Каб ты здраднікам стаў!» —
хтосьці зноў пракляне.