*** У кніжцы маёй безыменнай…


У кніжцы маёй безыменнай,

над вершам маім безназоўным,

на белай як сьнег паперы

сузор’е ўзышло з трох зорак —

трынаццатым знакам «Сэрца».

Ды я з той пары самотны,

начамі сачу за небам —

у пыле нямых сузор’яў

там з лукам Стралец блукае.


Загрузка...