*** Калі алені адшукаюць вадапой…


Калі алені адшукаюць вадапой,

калі мядунцы самых смачных кветак

да сівераў зьбярэ пчаліны рой,

калі засьцігне паляўнічых ніцы ветах —

памрэ лясьнічы.

Калі чаляднік выкуе падкову

і акрыяе ў горане агонь,

як зь небыцьця адроджаная мова,

калі адчуе цяжкасьць срэбра скронь —

памрэ каваль.

Калі прыбой абернецца дакорам

за лаштыр, што шыкоўным пледам стаў,

калі штоночы будзе сьніцца мора

і верныя сябры каля кастра —

памрэ рыбак.

Калі памрэ ляснічы,

калі памрэ каваль,

калі памрэ рыбак —

памрэ паэт.


Загрузка...