Сьмерць

Паводле навелаў Яраслава Пархуты

…Калі ж развіднеецца ледзь

і неба месячнае згіне —

там птушка белая, як смерць,

свой цень на жытку маю кіне,

там птушка белая як снег,

цень яе, як снег, халодны,

спеў яе, як крык галодны,

плач яе, як д'яблаў смех,

кліча, кліча мяне ў вырай,

я ўжо чую ў вышыні

не д'яблаў смех, а голас ліры…

і слабнуць, слабнуць карані,

і праразаюць плечы крылы,

ні болю, ні пакут,

ні страху,

я толькі папрашу жывых:

на смерць не трэба апранахаў —

яны сіло для крыл маіх.


Загрузка...