— Самыя жывыя багі — багі дзядоў,
багі сыноў і ўнукаў такія ж смяротныя,
як і іх творцы.
— Я ёсьць і сын і ўнук.
Значыць, мае багі сьмяротныя?..
— Але.
— Аднак жа і ў дзядоў былі бацькі, дзяды
і нават прадзеды…
— …Бацькі, дзяды і прадзеды тваіх дзядоў
былі багамі.
— Значыць, людзей зусім не было?
I хто ж ім тады пакланяўся?
— Птушкі, зьвяры, дрэвы…
— Няпраўда!
— Праўда.
Ты ўглядзіся ў сябе… Бачыш?..
— …дрэва…