Як жыў я бяз солі

Ахвярую Алесю Наўроцкаму


як жыў я бяз солі…

сек дровы

параніў палец

а кроў нішчымная

араў поле

да сёмага поту

і пот нішчымны

калі ж ад’язджаў —

цалаваў маці

а вусны як немаўляці

і як жыў я бяз солі?

Хацеў бы паплакаць

ды вочы ня мелі волі.


Загрузка...